Найуйнейшая аўтамабільная падзея краіны — міжнародны аўтасалон "Мотаршоу" — сёлета не адбудзецца. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 лютага
Дзмітрый Ярота — кіраўнік ТАА "Рэмарк", якое традыцыйна выступае арганізатарам "Мотаршоу".
"Прынята канчатковае рашэнне. Часткова гэта звязана з тым, — растлумачыў ён, — што занятая асноўная выставачная пляцоўка —
"Мінск-Арэна", дзе пройдзе чэмпіянат свету па хакеі".
Як адзначыў Ярота, яшчэ летась разам з членамі БАА планавалася, што наступная выстава "Мотаршоу" пройдзе праз два
гады.
Акрамя таго, занадта шмат няпэўнасцей і фактараў, якія могуць паўплываць на рынак у гэтым годзе. Гаворка ідзе ў тым ліку пра няпэўнасці, звязаныя з увядзеннем у Беларусі
ўтылізацыйнага збору.
У 2013 годзе месцам правядзення "Мотаршоу" ўпершыню быў абраны канькабежны стадыён "Мінск-Арэны". Свае стэнды прадставілі 24
аўтамабільныя маркі. Усяго на выставе было размешчана каля 200 аўтамабіляў. Паводле даных арганізатараў, выставу наведала прыкладна 65 тысяч чалавек.