Медалі ЧС па хакеі будуць прэзентаваныя 12 мая ў «Мінск-Арэне»
Медалі ЧС па хакеі будуць прэзентаваныя 12 мая ў шматфункцыянальным культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».

Як паведамляе БелТА са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1», дызайн медалёў, якія будуць уручаць пераможцам чэмпіянату, распрацоўвалі беларусы. Зараз ўзнагароды праходзяць працэдуру растаможкі. Гэта азначае, што вырабленыя яны былі не ў Беларусі.
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, 78-ы па ліку, пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая на дзвюх арэнах: «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна». Для ўдзелу ў ЧС у Мінск ужо прыбылі 14 зборных.