Пад Брэстам рэканструявалі баі 1-й Сусветнай вайны (фота)

У парку каля сядзібы Нямцэвіча ў Скоках змагаліся немцы і расіяне. Рэканструкцыя пазіцыйных баёў 1916–1917 года адбылася ў рамках ваенна-гістарычнага фестывалю, прысвечанага 96-м угодкам падпісання Брэсцкага перамір’я.



rek_1.jpg

Паводле звестак, знойдзеных нядаўна ў баварскіх каралеўскіх архівах, яно было падпісана менавіта ў Скокаўскім палацы 15 снежня 1917 года і падрыхтавала падпісанне ўвесну наступнага года поўнамаштабнай мірнай дамовы.

У фестывалі ўзялі ўдзел 12 ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі і Украіны. За рэканструкцыяй баёў назіралі  каля тысячы мясцовых жыхароў.

Сёлета фестываль ладзіцца ў другі раз. 16 снежня адбудзецца навуковая канферэнцыя, у якой бяруць удзел каля паўсотні чалавек.

rek_2.jpg

rek_3.jpg

rek_4.jpg

rek_5.jpg

rek_6.jpg

rek_7.jpg

rek_8.jpg

rek_9.jpg

rek_10.jpg

rek_11.jpg


euroradio.fm