Працягваецца жорсткі ціск на незалежную культуру: пад ударам — Moving Art Festival

Гэтым разам — фестываль Moving Art Festival, які павінен быў распачацца сёння і праходзіць кожную суботу ў прасторы MAF на заводзе «Гарызонт».

photo_2021_03_06_11_37_04.jpg

«З панядзелка па пэўных незалежных ад нас прычынах уладальнік пляцоўкі абмежаваў нам доступ у памяшканне. Нягледзячы на гэта, мы працягвалі падрыхтоўку да фестывалю і паралельна вырашалі пытанне з доступам. Да пятніцы мы былі ўжо цалкам гатовыя сустракаць гасцей, але дзверы ў МАФ нам так і не адкрылі».
І нават у такіх умовах жорсткага ціску арганізатары знайшлі рашэнне канфлікту ў прававым полі: на перанос фестывалю патрабуецца два тыдні.⠀«Moving Art Festival — праект, якому мы прысвяцілі шмат месяцаў. Уся наша каманда карпатліва збірала яго па кавалачках кожны дзень з раніцы і да самай ночы. І мы не можам проста так яго кінуць, — адзначаюць арганізатары фэсту. — Мы вельмі хочам увасобіць гэты праект у жыццё. Хочам развіваць культуру і паказаць, якім узрушаючым бывае мастацтва і людзі, якія яго робяць. І мы бачым, як вы чакаеце гэты фестываль. Як яго ўсім не хапала. Колькасць рэгістрацый, паведамленняў, званкоў пераўзышлі ўсе нашы чаканні. Значыць, гэта трэба не толькі нам.⠀Мы прыносім свае глыбокія прабачэнні, усім, удзельнікам, мастакам, партнёрам і гледачам. Мы вельмі разлічваем на вашу падтрымку і просім вас пакуль не здаваць квіткі (у вас заўсёды будзе гэтая магчымасць!)».
Новыя даты Moving Art Festival: 20, 27 сакавіка, 3, 9 красавіка.
Паводле арганізатараў