Прэзентацыя беларускага перакладу С. Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» з удзелам аўтара — 18 лютага

18 лютага (аўторак) у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, пр. Незалежнасці, 58, корп. 6) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека» з удзелам аўтаркі.



sviatlana_alieksijevic.jpg

Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».
Пачатак а 18-й. Уваход вольны.
Як дабрацца: Крэатыўная прастора «ЦЭХ» знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і дайсці да доўгага будынка заводскага цэха. Крайні левы пад'езд, падняцца на другі паверх.

ceh.jpg