У Мінску адбудзецца «Школа БНР»
24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца: https://goo.gl/forms/h7tTe7rtuhXUAW6E2
Праграма:
- 15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»
- 16:30 Урок другі: лекцыя Андуся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР»
- 18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»
- 19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА, :B:N:
Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню — нацыянальны сімвал Беларусі.
Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынгі:
https://www.talaka.org/bnr101https://www.talaka.org/arts