Ужо сёння! Прэзентацыя «pARTisan» пра польскую кінадакументалістыку
Запрашаем сёння ў "Прэс-клуб". Лекцыі будуць перакладзены на беларускую мову, фільмы — з субтытрамі на беларускай мове.
3 кастрычніка адбудуцца першыя мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»: прэзентацыя альманаха «pARTisan №33», падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» і першая частка ілюстраваных лекцый па гісторыі польскага кароткаметражнага дакументальнага кіно.
Аўтарамі і аўтаркамі «pARTtisan № 33» выступілі знакамітыя польскія крытыкі і рэжысёры (Мікалай Яздан, Кшыштаф Кесьлёўскі, Марцэль Лазіньскі, Уршуля Тэс і інш.). Акрамя агляду гісторыі школы дакументальнага кіно, альманах прэзентуе выбітных асобаў і знакавыя стужкі польскай школы, а таксама кранае шэраг прафесійных тэм, звязаных непасрэдна з працэсам стварэння фільма. Падручнік «Дапаможнік кінадакументаліста» акурат распавядае пра асновы кінамайстэрства і пабудаваны на аснове вучэбнага курса прафесаркі, выкладчыцы PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі) Гражыны Кэндзеляўскай.
На прэзентацыі выступяць:
Іаланта Кільян —
культуразнаўца, працавала ў некалькіх альтэрнатыўных тэатрах у Польшчы і іншых
краінах, рэжысёрка і прадзюсарка дакументальных фільмаў.
Артур Клінаў — мастак, літаратар, галоўны рэдактар альманаха «pARTisan».
Антон Сідарэнка — журналіст, аглядальнік у сферы кіно. Аўтар і вядучы праекта «Сваё кіно» ў
мінскім «Арткінатэатры». Аўтар і вядучы праграмы «Час кіно» на тэлеканале «Беларусь
3».
Святлана Курс — пісьменніца, аўтарка, радыё- і тэлежурналістка,
перакладчыца польскай літаратуры на беларускую мову. Аўтарка перакладу кнігі «Дапаможнік
кінадакументаліста» Гражыны Кэндзеляўскай.
Аўтаркі ілюстраваных лекцый — Іаланта Кільян і Святлана Курс — распавядуць пра
гісторыю польскага кароткаметражнага дакументальнага кіно і найноўшыя фільмы на
сусветных фестывалях.
Месца: Прэс-клуб (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).
Пачатак: 17.00.
Уваход вольны.
Суполка падзеі ў Facebook.
Лекцыі будуць перакладзены на беларускую мову, фільмы — з субтытрамі на беларускай мове. Другая частка ілюстраваных лекцый запланаваная на 4 кастрычніка (пачатак у 18.00).
Падрабязную Праграму мерапрыемстваў глядзіце тут.
Усе імпрэзы адбудуцца ў Прэс-клубе (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).