Вечарына беларускай музыкі і паэзіі адбылася ў Віцебску

Рэп ад Андрэя Хадановіча, пранікнёныя словы ад Паліны Рэспублікі, танцы ад Рэха і шмат іншага ў справаздачы з UNPLUGGED:BY у Віцебску.



radunitsa1231.jpg

Вечарына ў Віцебску

У Віцебскім бітлз-клубе “Паддашак” (Чердачок) адбылася вечарына беларускай музыкі і паэзіі пад кодавай назвай UNPLUGGED:BY. Незвычайная музычна-паэтычная кампанія ў гэты вечар падавала прыклад натхнення Беларуссю  і вучыла быць сапраўднымі беларусамі!

Пачаўся вечар спевамі і карагодамі ад гурта “Паўночная Сухадроўка”, каторы ўжо становіцца паціху візітоўкай беларускага Віцебска. А далей сабраўшыхся здзіўляў сваімі музычнымі здольнасцямі… Андрэй Хадановіч! Як аказалася, спявае пад гітару і чытае рэп паэт ня горш, чым піша і перакладае вершы!

Паліна Рэспубліка завітала ў Віцебску ўжо ў 3-ці раз, але толькі зараз дабраліся ўсім трыа і ,па словах Паліны, толькі цяпер змаглі нармалёва паглядзець увесь горад. Пэўна, натхнёнасць горадам мастакоў дадала спявачке імпэту і яна выдала неверагодна пранікнёны сэт амаль на гадзіну!!!

Заканчвалася вечарына танцамі пад хуткія рытмы ад RECHA. Заля падхоплівала словы песен Такіданга і ко і разам з ім праспявала апошні хіт “Няма Беларусі”.  Здаецца, гэта не апошні іх выступ у гэтым годзе ў Віцебску…

фота: Дзіма Лось

Больш фота: http://budzma.org/budzma/vecharyna-belaruskaj-muzyki-i-paezii-adbylasya-u-vicebsku.html