Выдавецтва "Кнігазбор" падрыхтавала да друку кнігу айца Аляксандра Надсана

Мінскае прыватнае выдавецтва “Кнігазбор” рыхтуе ўнікальнае выданне. Гэта будзе кніга беларускага грэка-каталіцкага святара, апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў у замежжы айца Аляксандра Надсана. 



1373833994_nadsan3.jpg

Аляксандр Надсан

Праца над кнігай падходзіць да завяршэння, кажа дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі:

— Кніга будзе грунтоўная — на 608 старонак. Большую частку кнігі складаюць яго пераклады і духоўныя пісанні, пераклады з грэцкай і старажытнагабрэйскай моваў. Таму тэхнічна было вельмі складана рыхтаваць кнігу да друку. Тым больш, калі дадаць, што Аляксандр Надсан пісаў сваім правапісам, таму мы яго асучасніваем. Але адметнасці стылю і мовы імкнемся захаваць.

Айцец Аляксандар Надсан быў першым святаром у свеце, хто пачаў сістэматычна ўжываць беларускую мову ў богаслужэнні. Ён пераклаў немалую частку велізарнага корпуса тэкстаў літургічнай традыцыі Усходняга Хрысціянства, сам склаў службы некаторым беларускім святым і на вялікія беларускія святы.

Беларускае Радыё Рацыя