Выстава, прысвечаная году Каня, у Мастацкім музеі

З 31 студзеня па 10 лютага 2014 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава, прысвечаная году Каня.



kp_027662_01.jpg

На выставе будуць прадстаўлены творы скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананыя як беларускімі майстрамі, так і замежнымі.

Са спрадвечных часоў конь з’яўляўся крыніцай натхнення для людзей мастацтва — скульптараў і мастакоў, пісьменнікаў і паэтаў. Яны ўсхвалялі прыгожыя формы каня, яго розум і адданасць, спакойны нораў і імклівасць. Гледачы змогуць пазнаёміцца і ацаніць, як прадстаўлены вобраз каня ў розных відах мастацтва і розных культурах: ад прыкладнога народнага мастацтва і савецкай беларускай скульптуры да керамікі Самарканда і кітайскіх скруткаў.

Па ўсходняму календару год Каня надыходзіць 31 студзеня 2014 г. і працягнецца да 18 лютага 2015 года. Наш сучасны каляндар і Новы Год не супадаюць з усходнім гараскопам. Год па ўсходняму гараскопу (календару) пачынаецца па-рознаму, інтэрвал расцягнуты ад сярэдзіны студзеня да сярэдзіны лютага.

artmuseum.by