«Заўрык і яго малодшы брат» — па-беларуску! Можна падтрымаць выданне

«Заўрык і яго малодшы брат» — дэбютная дзіцячая кніга сучаснага ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка. Яе выхад запланаваны на жнівень гэтага году, і цяпер вы можаце падтрымаць выданне.

vrqtw.jpeg


«Заўрык» — пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой — старэйшы Заўрык — пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям'і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднога, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.

Просты тэкст зразумеюць нават самыя малодшыя, а яскравыя сучасныя малюнкі спадабаюцца старэйшым. Кніга будзе выдадзена ў цвёрдай вокладцы і з тоўстай паперай, адмыслова для дзяцей.

vrqt1.jpeg


«Заўрык» стане пятай кнігай у серыі «Добрая кніга», у якой раней выйшлі першая і другая частка «Хронік Нарніі», «Маленькі Прынц», «Роня, дачка разбойніка». Пераклад з украінскай Надзеі Кім.

Падтрымаць выданне ды заказаць асобнік па самым нізкім кошце можна на старонцы краўдфандынга. Усе, хто падтрымаюць выданне, атрымаюць яйка, з якога можна вырасціць дыназаўрыка!