Абвешчана журы прэміі Шэрмана
Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай кнігі». Працягваецца прыём заявак.
![premija_szermana_3.jpg premija_szermana_3.jpg](/img/v1/images/premija_szermana_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сталі вядомыя імёны сябраў журы, якія будуць абіраць лаўрэата сёлетняй прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.
Склад журы:
· Вера Бурлак — перакладчыца, кандыдат філалагічных навук, лаўрэатка прэміі Карласа Шэрмана 2018;
· Ганна Бутырчык — літаратуразнаўца, выкладчыца замежнай літаратуры, кандыдат філалагічных навук;
· Аксана Данільчык — перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
· Вольга Калацкая — перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы;
· Дзяніс Кандакоў — перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук.
Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай кнігі». Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз.
Заяўкі на прэмію прымаюцца да 11 траўня (уключна). Каб падаць заяўку, запоўніце форму, дашліце электронную версію і вокладку выдання (jpeg) на konkurs.pierakladau@gmail.com з пазнакай у тэме «Імя і прозвішча перакладчыка, назва кнігі».
Падрабязней з умовамі прэміі можна пазнаёміцца тут.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Дабрачынны фонд «Вяртанне».
У 2020 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Кацярына Маціеўская за пераклад кнігі Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар. Апошняе жаданне», Ігар Кулікоў за пераклад кнігі «Стараангельская паэзія» і Сяргей Матырка за пераклад кнігі Эрвіна Мозэра «Неверагодныя гісторыі на дабранач».
Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў.
Паводле прэс-рэліза