
Фота — bymedia.net
Шмат хто лічыць, што афіцэр Захаранка стаў ахвярай "эскадрону смерці", створанга для ліквідацыі палітычных апанентаў дзеючай улады.У 2000 годзе сям'я Захаранкі пакінула Беларусь і атрымала палітычны прытулак ў Германіі. У студзені 2003-га пракуратура Мінска прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення Юрыя Захаранкі.
Паводле сведчання колішняга начальніка СІЗА № 1 Алега Алкаева (які таксама зараз у Германіі) Юрый Захаранка быў выкрадзены і расстраляны паводле загаду асоб набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. Патрабаванне расследвання знікнення Захаранкі — адно з асноўных патрабаванняў беларускай апазіцыі, яно таксама прысутнічае ў дакументах міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН.
Дагэтуль у Васілевічах, Рэчыцкага раёну чакае сына маці Юрыя Захаранкі Ульяна Рыгораўна. 6 лютага ёй споўнілася 93 гадоў, васямнаццаць з іх яна штодня стаіць на ганкуі спадзяецца, што раптам убачыць сына,
граммар-нацы