Аб'яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» Аб'яднаны пераходны кабінет, аб стварэнні якога Святлана Ціханоўская абвясціла на канферэнцыі «Новая Беларусь» месяц таму.
Рашэнне КДБ датаванае 30 жніўня. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў адпаведным спісе.
Ціханоўская адначыла, што Аб'яднаны пераходны кабінет — гэта «калектыўны выканаўчы орган, які будзе кожны дзень працаваць на галоўныя мэты»: абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, прадстаўленне нацыянальных інтарэсаў краіны, ажыццяўленне «фактычнай дэакупацыі», аднаўленне канстытуцыйнай законнасці і парадку, а таксама спыненне незаконнага ўтрымання ўлады і забеспячэнне транзіту ўлады «ад дыктатуры да дэмакратыі».
Прадстаўніком кабінета па транзіце ўлады стаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, кабінета па замежных справах — кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі, а кабінета па аднаўленні правапарадку — удзельнік аб'яднання экс-сілавікоў B*POL Аляксандр Азараў.
Прадстаўніком кабінета па абароне і нацбяспецы стаў былы камандзір 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады Валерый Сахашчык, які запісаў у лютым 2022 года зварот да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не ўдзельнічаць у ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Паводле «М*дыязоны»