Абрамовіч прадае «Чэлсі» і перадае грошы ў фонд дапамогі Украіне
Уладальнік футбольнага клуба «Чэлсі» Раман Абрамовіч заявіў пра намер прадаць клуб. Грошы з продажу пайдуць у фонд, які будзе аказваць дапамогу Украіне.

Паводле слоўРамана Абрамовіча, продаж клуба будзе ў інтарэсах гульцоў, заўзятараў і спонсараў.
«Прадаць Клуб не так лёгка, і здзелка не можа адбыцца хутка, але мы будзем выконваць усе працэдуры. Я хачу падкрэсліць, што, нягледзячы на доўг клуба перад намі, я не буду патрабаваць яго пагашэння, таму што "Чэлсі" ніколі не быў для мяне бізнесам і я не разглядаў клуб як магчымасць зарабіць, я адчуваў сапраўдны запал да гульні і "Чэлсі". Я стварыў фонд, куды пойдуць усе прыбыткі ад продажу "Чэлсі". Гэты фонд будзе працаваць на карысць ўсіх ахвяр ва Украіне. Падтрымка па аднаўленні, падтрымка патрэб ахвяр», — прыводзіць словы Абрамовіча сайт заўзятараў клуба.