Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю з патрабаваннем да Расіі аб вывадзе войскаў
ААН патрабуе ад Расіі вывесці войскі з усёй тэрыторыі Украіны — уключна з Данбасам і Крымам.

Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю з патрабаваннем да Расіі спыніць агрэсію супраць Украіны і вывесці войскі з тэрыторыі Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах, то-бок ўключна з Крымам і Данбасам.
За прыняцце рэзалюцыі прагаласавала 141 дзяржава, супраць выказаліся пяць: Расія, Беларусь, Паўночная Карэя, Эрытрэя і Сірыя. 35 краін устрымаліся, сярод іх — Індыя, Казахстан, Кітай, Куба, Ірак, ЦАР і іншыя.