Татальнае няведанне РФ рэальных настрояў ва Украіне — Кіеў пра інфармацыю, што Януковіч у Мінску
У Офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі інфармацыю наконт знаходжання Януковіча ў Мінску. Дзеянні РФ сведчаць пра яе татальнае няведанне рэальных настрояў ва Украіне, заявіў Міхаіл Падаляк

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк пракаментаваў
інфармацыю аб тым, што Расія хоча зрабіць Віктара Януковіча "прэзідэнтам
Украіны", паведамляе korrespondent.net.
"У такой феерычнай гісторыі з "Януковічам, які ў Мінску" важныя некалькі аспектаў. Першы і ключавы: любое згадванне прозвішча Януковіча ў якасці нейкай "магчымасці" ў чарговы раз паказвае нам татальнае няведанне РФ рэальных настрояў ва Украіне", — адзначыў Падаляк.
Дарадца кіраўніка Офісе прэзідэнта лічыць, што ў расійскага боку "поўная адсутнасць разумення", што за краіна Украіна.
"Ніякай аб'ектыўнай аналітыкі ў расіян ніколі не было — адсюль такія забойныя пастановы. З гэтага ж шэрагу — прапагандысцкія аповеды пра "масавую сустрэчу расійскіх танкаў кветкамі". На самай жа справе, ніякіх, нават адзінкавых "сустрэч" няма — толькі нянавісць, вельмі жорсткае знішчэнне гэтых самых танкаў і нават масавыя спробы спыніць бронетэхніку сваімі целамі", — падкрэсліў ён.
Падаляк канстатаваў, што ў Маскве ілжыва спадзяваліся на лаяльнае стаўленне ўкраінскага насельніцтва да расійскіх вайскоўцаў.