Улады рэгіёнаў Расіі паведамілі пра загінулых салдат ва Украіне
Улады цэлага шэрагу рэгіёнаў Расіі 1-2 сакавіка паведамілі аб гібелі расійскіх вайскоўцаў ва Украіне — і назвалі іх пайменна. Зрэшты, колькі людзей ўсяго загінула ў Расіі на вайне, застаецца таямніцай.
Паводле гэтых паведамленняў, загінулі 27-гадовы Ігар
Васіленка з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, 36-гадовы Канстанцін Глушкоў з
Чалябінскай вобласці, 40-гадовы палкоўнік Віктар Ісайкін з Мардовіі, Арцём
Рагачоў і Андрэй Калмыкоў з Бранскай вобласці. Па звестках выдання
"Бранскія навіны", таксама загінуў жыхар гэтага рэгіёна старшы
лейтэнант Яўген Бушуеў.
У той жа час у адміністрацыі Валгаградскай вобласці паведамілі пра жыхароў рэгіёну, "загінулых пры выкананні воінскага абавязку падчас спецыяльнай аперацыі", не паведамляючы іх імёнаў. Паводле звестак СМІ, гэта 22-гадовы Аляксандр Бахараў і 27-гадовы Валерый Каваленка.
Міністэрства абароны Расіі афіцыйна прызнае толькі сам факт гібелі расійскіх салдат пасля вайсковага ўварвання ў суседнюю краіну, але не паведамляе канкрэтных звестак. Улады Украіны сцвярджаюць, што з пачатку вайны 24 лютага загінулі амаль шэсць тысяч расійскіх вайскоўцаў.
Паводле www.dw.com