Карткі банкаў Беларусі і Расіі не будуць працаваць ва Украіне
Плацежныя карты, выпушчаныя банкамі Расіі і Беларусі, больш не будуць працаваць ва Украіне — такое рашэнне прыняў украінскі Нацбанк.
![37302a360_660x300.jpg 37302a360_660x300.jpg](/img/v1/images/37302a360_660x300.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нацыянальны банк Украіны забараніў залічэнне грошай на рахункі фізічных асоб-карыстальнікаў картак Беларусі і Расіі, такія карты цяпер не прымаюць да аплаты, з іх нельга адправіць перавод або зняць наяўныя. Паводле слоў старшыні Нацбанка Аляксея Шабана, такое рашэнне з'яўляецца чарговым крокам у фінансавай абароне Украіны ў той сітуацыі, якая склалася.
«Вораг больш не зможа пасылаць на іх сродкі для тэрарыстаў і іх прыхільнікаў», — сказаў ён.