Беларусь заняла сваю пазіцыю па Украіне не для таго, каб спадабацца Еўропе

Беларусь заняла сваю пазіцыю па Украіне не для таго, каб спадабацца Еўропе. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.



poroch_i_lu1.jpg

«Мы занялі нашу пазіцыю па Украіне зусім не таму, што хочам спадабацца Еўропе, каб яна нас палюбіла, каб адносіны адразу нармалізаваліся», — сказаў Уладзімір Макей. «Гаворка ідзе пра тое, што наша пазіцыя па Украіне дазволіла Еўропе зразумець, што ў нас ёсць свае нацыянальныя інтарэсы», — працягнуў міністр.
Паводле яго слоў, радыкальнага паляпшэння адносінаў з Еўропай Беларусь не чакае. «Але зразумела, што наша пазіцыя па Украіне дапамагае Еўропе лепш зразумець Беларусь. Гэта прывядзе да таго, што ў нашых адносінах будзе стварацца больш пазітыўная атмасфера», —  сказаў Уладзімір Макей.
БелТА