Францыя заявіла аб непрызнанні рэферэндуму ў Беларусі, чакаецца супольнае рашэнне ЕС

Спецыяльны прадстаўнік МЗС Францыі ў пытаннях Беларусі Нікаля дэ Лакост на сустрэчы з кіраўніком беларускага Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўлам Латушкам падкрэсліў, што «Францыя не прызнае рэферэндуму, які пачаўся ў Беларусі».

1060667859_0_0_3080_2048_1920x0_80_0_0_1e33b2a6bc2de3e2a902c2c96c9c3167.jpg


Францыя заявіла, што ёй відавочныя фальсіфікацыі, якія пачаліся з самага пачатку працэсу.

Спецпрадстаўнік МЗС Францыі таксама пацвердзіў пазіцыю ўраду гэтай краіны, што Францыя не прызнае Лукашэнку ў якасці легітымнага кіраўніка Беларусі, адпаведна, не маюць сілы пагадненні, падпісаныя ім.

Таксама Нікаля дэ Лакост адзначыў, што захаванне незалежнасці Беларусі з’яўляецца найважнейшым фактарам для захавання незалежнасці Украіны, а прысутнасць узброеных сіл Расіі на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца пагрозай суверэнітэту Беларусі, а таксама дэстабілізуе сітуацыю ў рэгіёне.

Францыя цяпер выконвае функцыі старшынства ў Еўрасаюзе. Пытанне непрызнання беларускага рэферэндуму вынеслі на парадак дня ў ЕС, чакаецца супольнае рашэнне.

ЕС не стаў накіроўваць у Беларусь місію для назірання за галасаваннем. Афіцыйны прадстаўнік ЕС у замежнапалітычных пытаннях Петэр Стана акрэсліў пазіцыю Брусэля: «Лукашэнка прыгнятае свой народ, таму ён не кампетэнтны прымаць якія-небудзь рашэнні ад імя Беларусі».