Каардынацыйны савет: Лукашэнка прызначыў ўрад незаконна

Каардынацыйны савет сумняваецца ў правамернасці прызначэння новага ўрада прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Сябра прэзідыума КС Марыя Калеснікава ў сваім відэазвароце кажа, што Лукашэнка прызначыў урад з парушэннем закона.


17 жніўня ўрад склаў паўнамоцтвы, а ўжо 19 жніўня Прэзідэнт прызначыў новы ўрад. Але паводле артыкула 83 Канстытуцыі, толькі пасля інаўгурацыі зноў абраны прэзідэнт ўпаўнаважаны прызначыць новы ўрад. Інаўгурацыя павінна быць праведзена да 9 кастрычніка, а тэрмін дзеючага прэзідэнта мінае 5 лістапада.


У прыватнасці, сумневы выклікае само прызначэнне членаў Савета міністраў, якія сышлі ў адстаўку пасля выбараў прэзідэнта, але былі праз некалькі дзён зноў прызначаныя на свае пасады ў тым жа складзе дзеючым кіраўніком дзяржавы.
— Больш за тое, па артыкуле 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэм'ер-міністр прызначаецца Прэзідэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў. Гэта азначае, што пасля інаўгурацыі варта таксама атрымаць згоду Палаты прадстаўнікоў, і толькі пасля гэтага можа быць сфармаваны склад новага ўрада. На бягучы момант новы ўрад прызначаны прэзідэнтам з парушэннем заканадаўства. Статус урада спрэчны.
the-village.me