Казахстан заяўляе, што можа выйсці з Еўразійскага саюза
Казахстан мае права адмовіцца ад Еўразійскага эканамічнага саюза, калі яго інтарэсы будуць парушаныя.
Такую заяву зрабіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у інтэрв'ю тэлеканалу «Хабар», піша
Tengri News.
«Калі правілы, устаноўленыя ў дагаворы, не выконваюцца, Казахстан мае права адмовіцца ад
Еўразійскага эканамічнага саюза. Я ўжо казаў гэта раней, і я кажу гэта зноў», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, Казахстан не будзе ў складзе арганізацый, якія прадстаўляюць пагрозу яго незалежнасці.
«Наша незалежнасць гэта наш самы дарагі скарб, за які змагаліся нашы дзяды», — адзначыў прэзідэнт Казахстана.
«Па-першае, мы ніколі не аддамо нашу незалежнасць і, па-другое, мы зробім усё магчымае, каб
абараніць яе», — адзначыў Назарбаеў.
Нагадаем, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на маладзёжным форуме «Селігер» заявіў, што Казахстан ніколі не быў дзяржавай.
eurointegration.com.ua