У Беларусі створана Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва
Павел Латушка, член Прэзідыума КР разам з прадстаўнікамі дэмакратычных палітычных сіл Беларусі абвясціў аб стварэнні Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК). Яно будзе дзейнічаць да ўступлення на пасаду новага прэзідэнта Беларусі.

У той час, як Каардынацыйная рада створана для правядзення перамоваў, НАК будзе органам, які забяспечваць дасягненне мэтаў — пачатку перамоваў і стабільнасці ў краіне ў момант пераходу ўлады да дэмакратычных сіл. НАК таксама будзе вырашаць задачы, якія стаяць перад краінай з моманту сыходу экс-прэзідэнта да новых выбараў і пераходу ўлады да новага ўраду.
«Беларусам патрэбныя дзеянні па выхаду з крызісу. Наша каманда ў дапамогу штабу нацыянальнага лідара і КР выступае з канкрэтнымі прапановамі: як ліквідаваць прычыны крызісу, дамагчыся пачатку перамоваў, выправіць сітуацыю ў эканоміцы, аднавіць законнасць і іншыя. Для гэтага мы фарміруем каманду спецыялістаў, адказных за распрацоўку і выкананне гэтых планаў», — адзначыў кіраўнік НАК, сябра Прэзідыума КР Павел Латушка.
Далучыцца да каманды можна, запоўніўшы заяўку на сайце nau.by.