Макей спрабуе пазбавіць замежных паслоў у Беларусі права на свабоду выказвання

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей абвінаваціў паслоў еўрапейскіх краін у распаўсюдзе «антыдзяржаўнай інфармацыі» аб Сінявокай і агучыў новыя правілы знаходжання замежных дыпламатаў у Рэспубліцы.

svoboda_slova_1.jpg


«Мы цяпер бачым, што некаторыя паслы, якія прадстаўляюць Еўрапейскі Саюз, размяшчаюць у сябе інфармацыю, пасты антыдзяржаўнай накіраванасці. Мы пакуль не рэагуем на гэтыя факты, але адсочваем іх. Будзьце ўпэўненыя, што мы дамо вельмі канкрэтную, прадметную і жорсткую ацэнку такога роду фактам», — цытуе Макея АФН са спасылкай на БелТА.

«Калі пасол адназначна займае лінію, накіраваную супраць уладаў краіны, у якой ён знаходзіцца, значыць, такі пасол не павінен займаць адпаведную пасаду»,—- пазначыў кіраўнік МЗС РБ новыя правілы для дыпламатаў.

Макей паскардзіўся, што Беларусь не раз сутыкалася са знешнім умяшаннем ва ўнутраныя справы і спробамі насаджэння ў краіне «дэмакратыі» з боку заходніх партнёраў.

«Прадстаўнікі дыпламатычных устаноў, акрэдытаваных тут, не толькі заклікалі да ўдзелу ў акцыях, але і самі ўдзельнічалі ў іх. Натуральна, мы вымушаныя былі рэагаваць на падобныя факты, і вельмі жорстка. Так будзе і надалей», — прыгразіў міністр.

Напэўна, Макею шкада, што не ён прызначае паслоў у Беларусь.