Краіна без права: што трэба ведаць? Беларусаў запрашаюць на карысны анлайн-трэнінг

Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА і Human Constanta абвяшчаюць набор на анлайн-трэнiнг "Краіна без права: што трэба ведаць?"

afisza_60.png

Трэнiнг адбудзецца 6 лютага, з 12:00 да 16:45.
Каб разумець, дзе парушаюцца твае правы — іх трэба ведаць. Нягледзячы на ​​тое, што ў беларускім прававым полі застаецца ўсё менш і менш магчымасцей для абароны правоў — пра іх трэба гаварыць, а іх парушэнні — фіксаваць.
Трэнiнг "Краіна без права: што трэба ведаць?" будзе складацца з двух ключавых блокаў:Правы чалавека ў сучаснай Беларусі, дзейнасць праваабарончых арганізацый і ініцыятыў у крызісГрамадзянін і следства: што важна ведаць і памятаць, апынуўшыся ўдзельнікам ці ўдзельніцай адміністрацыйнага або крымінальнага працэсу
Спікеры — эксперты ў праваабарончым сектары і нашы надзейныя сябры.
Па выніках трэнінгу вы даведаецеся:

  • якія правы чалавека як быццам пакінулі Беларусь
  • як бараніць свае правы і што рабіць, калі гэта здаецца немагчымым
  • што робяць праваабарончыя арганізацыі і як можна ім дапамагаць
  • навошта фіксаваць парушэнні правоў чалавека
  • як паводзіць сябе падчас усіх этапаў адміністрацыйнага арышту
  • як паводзіць сябе, калі вы становіцеся ўдзельнікам ці ўдзельніцай крымінальнага працэсу: допыт, апытанне, як распазнаць ціск і маніпуляцыю з боку сілавых структур


Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету, спасылка на канферэнцыю будзе дасланая па пошце адабраным удзельнікам і ўдзельніцам. Дэдлайн падачы заяўкі — 3 лютага ўключна.
Па ўciх пытаннях пішыце на info@rada.fm.