Міліцыя затрымала прэтэндэнта на прэзідэнты Юрыя Шульгана

У Мінску міліцыя затрымала прэтэндэнта на прэзідэнты, «дармаеда ў дэкрэце» Юрыя Шульгана. Пра гэта «НЧ» паведамілі супрацоўнікі ягонай каманды.



shul_logo1.jpg

Паводле іх словаў, Шульган быў затрыманы сёння зранку на кватэры, дзе ён жыў. Міліцыянты забралі яго з дому і адвезлі ў аддзел міліцыі №1 на вуліцы Карла Маркса. Падставаю для затрымання стала тое, што ў Шульгана, нібыта, маюцца неадбытыя адміністрацыйныя спагнанні.

Юрый Шульган, гісторык па адукацыі, называе сабе "дармаедам у дэкрэце". Ён афіцыйна нідзе не працаваў 15 год. На прэзідэнцкую пасаду ён, як кажа, прэтэндуе з адной мэтай: нарэшце афіцыйна працаўладкавацца. Ягоная кандыдатура была падтрыманая Беларускай партыяй "Зялёныя".

Больш пра Шульгана можна прачытаць ТУТ