Мядзведзеў даручыў узгадніць праект дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе да 17 красавіка
Кіраўнік урада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў МЗС і Мінэканамразіцця РФ да 17 красавіка 2014 года забяспечыць узгадненне праекта дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе з Беларуссю і Казахстанам, паведамляецца на сайте расійскага Кабінета міністраў.
«МЗС Расіі (С.Лаўрову) і Мінэканамразвіцця Расіі (А.Улюкаеву) забяспечыць узгадненне праекта дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе з Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан і
падрыхтоўку праекта федэральнага закона аб ратыфікацыі названай дамовы. Тэрмін — да 17 красавіка 2014 года», — гаворыцца ў даручэнні.
Аб выніках выканання даручэння МЗС і Мінэканамразвіцця абавязаны праінфармаваць урад РФ з праектамі адпаведных дакладаў прэзідэнту Расіі, адзначаецца на сайце ўрада РФ.
Нагадаем, 12 снежня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што разлічвае, што да мая 2014 года тэкст дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе будзе ўзгоднены і паступіць у парламенты трох
краін.
БелаПАН