МЗС Беларусі: «Нармандская чацвёрка» і кантактная група разглядаюць адзін праект дакумента
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў журналістам, што кіраўнікі краін «нармандскай чацвёркі» (Украіна, Германія, Францыя, Расія) і ўдзельнікі трохбаковай кантактнай групы (Украіна, АБСЕ, Расія) разглядаюць праект аднаго і таго ж дакумента.
«Цяпер паралельна разглядаецца адзін і той жа дакумент, як ўдзельнікамі кантактнай групы, так і на саміце кіраўнікоў дзяржаў у «нармандскага фармаце»,
— паведаміў спадар Макей.
Ён таксама адзначыў, што для дасягнення пазітыўнага выніку перамоваў спатрэбіцца адабрэнне дакумента ўсімі ўдзельнікамі перамоўнага працэсу.