Уладзімір Макей: Прасоўванне на перамовах ёсць
Прасоўванне на Мінскіх перамовах ёсць, але пакуль складана сказаць, калі яны завершацца. Пра гэта сказаў СМІ кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

Тым часам намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін не выключыў, што перамовы могуць працягнуцца да раніцы.
Памочнік Пуціна Уладзіслаў Суркоў сказаў журналістам, што перамовы ідуць «Выдатна!», — гаворыцца ў паведамленнях СМІ.