Названыя чатыры пункты рознагалоссяў Парашэнкі і Пуціна ў Мінску

Як паведамляе Associated Press, Пуцін патрабуе новую лінію размежавання і зняцце фінансавай блакады з тэрыторый, захопленых прарасійскімі баявікамі.



putin_poroshenko.jpg

Агенцтва Associated Press апублікавала асноўныя пункты, па якіх цяпер працягваюцца перамовы ў «нармандскім фармаце» у Мінску. Як паведамляе The Telegraph, бакі абмяркоўваюць наступнае:
1) Лінія размежавання. Украіна настойвае на тым, каб лінія праходзіла згодна з вераснёўскімі дамоўленасцямі. Аднак Расія патрабуе новай лініі, па якой пад кантролем баявікоў застаюцца захопленыя імі тэрыторыі.
2)  Вывад з украінскай тэрыторыі салдат і ваеннай тэхнікі РФ. Расія працягвае сцвярджаць, што ва Украіне няма расійскіх салдат і тэхнікі.
3) Кантроль над мяжой. Украіна хоча аднавіць кантроль над сваёй мяжой у поўнай меры, аднак Расія заяўляе, што кантроль, прынамсі частковы, павінен заставацца за тэрарыстамі, якія захапілі шэраг важных пагранічных пунктаў.
4) Шырокая аўтаномія рэгіёнаў, якія знаходзяцца пад кантролем тэрарыстаў. Украіна запэўнівае, што можа даць гэтым рэгіёнам шырокую аўтаномію, але Расія патрабуе нейкіх гарантый, а таксама — зняцця фінансавай блакады.