На наступным тыдні Мінфін ЗША ўвядзе санкцыі супраць шэрагу асоб
Яны будуць накіраваныя супраць людзей, уцягнутых у карупцыю і якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека.

Прыняцце санкцый Мінфін ЗША плануе на наступным тыдні,
перадае «Салідарнасць» са спасылкай на Reuters. Гэта адбудзецца напярэдадні Саміту за дэмакратыю, на які сярод
іншых запрошаная Святлана Ціханоўская.
У двухдзённым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі больш
як ста краін (Расіі і Кітая сярод іх няма) — ім будзе прапанавана далучыцца да
«кампаніі ціску». Падрабязнасці пра тых, хто трапіць пад абмежаванні, не
прыводзяцца.
Святлана Ціханоўская атрымала ад прэзідэнта
ЗША Джо Байдэна запрашэнне ўзяць удзел у снежаньскім саміце за дэмакратыю. Яна
выступіць у рамках сесіі «Умацаванне дэмакратыі і процідзеянне аўтарытарызму».
Разам з ёй на саміце чакаюць кіраўнікоў 110 дзяржаў, большасць з якіх карыстаюцца дэмакратычнай формай праўлення. Не паклікалі на мерапрыемства Расію, Кітай, Турцыю, Казахстан, Паўночную Карэю і Венесуэлу.