Пад Брэстам распачалося «Славянскае братэрства»
Сёння, 6 чэрвеня, пад Брэстам распачаліся сумесныя беларуска-расійска-сербскія тактычныя вучэнні "Славянскае братэрства — 2017".
Сумесныя вучэньні Сербіі, Расіі і Беларуссі ў 2016 годзе. Фота з сайту Міністэрства абароны Сербіі. Format: JPG
6 чэрвеня на палігоне Брэсцкі пачаліся шматнацыянальныя беларуска-расійска-сербскія тактычныя вучэнні "Славянскае братэрства — 2017". Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Вучэнні пройдуць на палігоне, участках мясцовасці ў Брэсцкім раёне і на рацэ Мухавец. Кіруе імі камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.
У вучэннях бярэ ўдзел ўзмоцнены асобны дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі, парашутна-дэсантны батальён 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў УС Расіі і парашутная рота Спецыяльнай брыгады УС Сербіі. Разам увесь кантынгент складае шматнацыянальную батальённую тактычную групу.
Вучэнні праходзяць у два этапы. Актыўная фаза адбудзецца 12—14 чэрвеня.
Адна з галоўных мэтаў вучэнняў — адпрацоўка пытанняў сумесных дзеянняў узброеных сіл Беларусі, Расіі і Сербіі пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам, а таксама павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння падраздзяленняў у складзе штатных і зводных шматнацыянальных падраздзяленняў пры выкананні розных вучэбна-баявых задач.
У практычных дзеяннях задзейнічана больш за 800 ваеннаслужачых і звыш 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН