Палітык Юрась Губарэвіч прадае дамен referendum.by. Грошы пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным

Кіраўнік руху «За свабоду!» Юрась Губарэвіч вырашыў прадаць дамен referendum.by. Выручаныя грошы будуць перададзеныя на падтрымку рэпрэсаваным.

2732973723848520435025458947183506260523644n.jpeg

«Прадаецца referendum.by. Саступлю правы на дамен таму, хто прапануе большую суму, пры ўмове пералічэння аплаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных. Прапанова актуальная да 14 лютага», — напісаўЮрась Губарэвіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Раней сайт referendum.by падтрымліваў кампанію «Народны рэферэндум».

Рэферэндум па зменах у Канстытуцыю, які запусцілі беларускія ўлады, запланаваны на 27 лютага.