Беларусы Беластока павесілі насупраць беларускага консульства банер пра рэферэндум
Банер мясцовая дыяспара зрабіла да планаванага ў Беларусі рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыі.

Фота з тэлеграм-канала MOST
Cёння насупраць Генеральнага Консульства РБ у Беластоку беларусы павесілі вялікі банер з надпісам «ПЕРАКРЭСЛІ БЕЗЗАКОННЕ», паведамляе MOST.
Банер мясцовая дыяспара зрабіла да планаванага ў Беларусі рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыі. Ён пройдзе 27 лютага.
На банеры таксама маецца інфармацыя пра сітуацыю ў Беларусі:
- больш за 1000 палітзняволенных,- больш за 10 забітых,- больш за 40 000 рэпрэсаваных,- больш за 9 000 000 падманутых.