Пасля футбольнага матча Беларусь — Люксембург ля стадыёна былі затрыманыя некалькі заўзятараў

Іх пратрымалі некалькі гадзін, пасля чаго адпусцілі без складання пратаколаў, паведамляе Радыё Свабода.

zauzyatary.jpg


Учора на абноўленым стадыёне «Дынама» у Менску прайшоў матч Лігі нацый паміж зборнымі Беларусі і Люксембургу. Як стала вядома, мінімум тры заўзятары беларускай зборнай былі затрыманыя пасля матча супрацоўнікамі міліцыі. Імя аднаго з затрыманых — Алег Радзюк. Заўзятараў адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе пратрымалі роўна тры гадзіны, пасля чаго адпусцілі.
«Хлопцы ведалі, куды ідуць, мелі пры сабе дакумэнты, — расказаў Свабодзе сябра Радзюка Міраслаў Лазоўскі. — Аднак іх усё адно сустрэлі ля стадыёну, адвезлі ў аддзяленне. Гвалт не прымяняўся, усё было карэктна. Хлопцаў пратрымалі роўна тры гадзіны і адпусцілі. Мы сустрэлі іх ля Ленінскага РАУС».
Непасрэдна перад пачаткам матча праблемы з міліцыяй узніклі ва ўдзельнікаў фанацкага руху В-12. Фанатам не дазволілі пранесці на сэктар частку іх традыцыйнай сымболікі, а таксама барабаны. У выніку ўдзельнікі В-12 вырашылі адмовіцца ад прысутнасці на сэктары.