Пасольства РФ у Казахстане рэкамендавана не раздаваць георгіеўскія стужкі

Як паведамляе Kazakhstan_Online  пасольству Расійскай Федэрацыі ў Казахстане рэкамендавана не раздаваць  георгіеўскія стужкі напярэдадні Дня Перамогі.



hieorhij.jpg

Падчас параду Перамогі ў Астане будуць выкарыстаныя традыцыйны колер Савецкай Арміі — чырвоны і нацыянальны казахскі колер —- бірузовы.

Нагадаем, Рух за Свабоду звярнуўся да беларускіх уладаў таксама з прапановай забараніць іх раздачу і выкарыстанне.

На самай справе выкарыстанне не па прызначэнню георгіеўскай (ці дакладней, гвардзейскай) стужкі, якая з’яўляецца часткай узнагароды, неправамернае, недарэчнае, і нават караецца заканадаўствам.