Кіеў адмаўляецца ад ваеннага парада з-за магчымых правакацый
У Кіеве не плануюць масавага шэсця і ваеннага параду 9 мая з-за магчымых правакацый. Пра гэта паведамляе Цензор НЕТ са спасылкай на ТСН.

9 мая 2013 года. Кіеў.
У мэрыі паведамілі, што абмяжуюцца
ускладаннем кветак, ўшаноўваннем памяці загінуўшых у раёнах, пачастункам ветэранаў вайны салдацкай кашай і канцэртнай праграмай.
Арганізатары асцерагаюцца, каб імпрэзамі не скарысталіся прарасейскія
правакатары.
"Інфармацыя такая , што трэба стварыць карцінку для расейскіх каналаў, дзе б'юць ветэранаў, нападаюць на іх. Гэта можа быць лакальна, каб выкарыстоўваць гэтыя кадры і на ўвесь свет
шумець", — заявіў старшыня КГДА Уладзімір Бандрэнка.