Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ўзначаліць нямецкая дыпламатка Андрэа Віктарын

Яна ўжо працавала ў нашай краіне на пачатку 2000-х.



viktaryn_1507.jpg

Новай кіраўніцай прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску стане нямецкая дыпламатка Андрэа Віктарын, паведаміла цяперашняя кіраўніца еўрапейскай місіі Майра Мора.
Яна апавяла, што яе чатырохгадовы тэрмін службы ў Беларусі падыходзіць да канца сёлета 31 жніўня.
Па словах Майры Моры, згоду на прызначэнне Віктарын беларускі бок ужо даў. Цяпер дыпламатка з'яўляецца паслом Нямеччыны ў Латвіі. У Беларусі яна працавала дарадцам амбасады у 2000-2003-м гадах.
Андрэа Віктарын нарадзілася ў Боне ў 1957 годзе. На дыпламатычнай службе ў МЗС — з 1989 года. Працавала ў нямецкіх амбасадах у Эстоніі, Нідэрландах, Арменіі.
Паводле Еўрарадыё, tut.by