Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць адбыцца 11 кастрычніка

У такім разе выбарчая кампанія пачнецца з 30 чэрвеня.



images77.jpg

Цэнтральная выбарчая камісія прапануе правесці прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 11 кастрычніка. Пра гэта 9 чэрвеня паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Па словах Ярмошынай, дата 11 кастрычніка апраўданая, бо для яе прызначэння не давядзецца збіраць пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў. Канчаткова дату выбарў мусіць назваць гэты дзяржаўны орган. "Парламент, працуючы зараз, да свайго сыходу на вакацыі можа аб'явіць гэтую выбарчую кампанію", — перадае БЕЛТА словы Ярмошынай.

Кіраўнік ЦВК будзе звяртацца да дэпутатаў на пасяджэнні 30 чэрвеня. Ярмошына мяркуе, што гэты дзень можна будзе лічыць пачаткам выбарчай кампаніі.

Раней верагоднай датай называлася 15 лістапада — самы апошні з магчымых згодна з законам выходных.