Разгул дэмакратыі: На выбарах 2015 года з’явяцца празрыстыя скрыні і прагаласуюць невідушчыя выбарцы

На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў Беларусі ўпершыню змогуць прагаласаваць невідушчыя выбарцы. Для іх на выбарчых участках будуць матэрыялы са шрыфтам Брайля.



vybory_rb.jpg

Пра гэта 14 мая паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК, прысвечаным будучым выбарам. Плануюцца і іншыя новаўвядзенні на ўчастках для галасавання. У прыватнасці, там будуць лупы для людзей са слабым зрокам.

Акрамя таго, на ўчастках для галасавання з’явіцца больш празрыстых скрыняў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказалася ў падтрымку празрыстых скрынак на ўчастках для галасавання. Яна папрасіла кіраўнікоў абласных выбарчых камісій павялічыць колькасць неабходных для галасавання празрыстых скрынак: “Пагаварыце з кіраўнікамі прадпрыемстваў. Хай, калі гэта магчыма, арганізуюць на сваіх участках магчымасць гэтых празрыстых пластыкавых скрыняў. Калі не ў школах, то на прадпрыемствах гэта магчыма”.

Адна пластыкавая скрынка з полікарбанату каштуе не так ужо і шмат — 1 мільён 300 тысяч рублёў.

Паводле Еўрарадыё