Шагал не выбачыўся, толькі выказаў шкадаванне
Пасля сустрэчы лідараў беларускай апазіцыі з амбасадарам Ізраіля Іосіфам Шагалам, на якой абмяркоўвалася тэма беларускіх палітвязняў, будзе апублікаваны афіцыйны мемарандум.

Размова доўжылася больш за дзве гадзіны. Ізраільская амбасада не дала магчымасці карэспандэнту Свабоды папрысутнічаць на сустрэчы.
Паводле Аляксандра Мілінкевіча, у мемарандуме, які будзе апублікаваны па выніках сустрэчы, будзе выказанае шкадаванне з прычыны таго, што выказванні амбасадара Ізраіля былі «няправільна
інтэрпрэтаваныя ў прэсе».
Падчас сустрэчы апазыцыйных палітыкаў з амбасадарам Ізраіля Іосіфам Шагалам апошняму панеслі на сустрэчу кнігі пра беларускіх палітвязняў, выдадзеныя ў Бібліятэцы Радыё Свабода. У сустрэчы з
амбасадарам Шагалам прымаюць удзел апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Аляксей Янукевіч, Сяргей Калякін, Віталь Рымашэўскі, Аляксандар Мілінкевіч.
Сустрэча адбылася з нагоды нядаўняй заявы амбасадара Ізраіля ў інтэрвію ізраільскаму каналу RTVI пра тое, што беларускія палітвязні — гэта крымінальнікі.