Сілы неадкладнага рэагавання Беларусі прыведзены ў баявую гатоўнасць
Гэта чарговы этап праверкі Узброеных сіл, які праводзіцца па распараджэнні кіраўніка дзяржавы.

Шэраг вайсковых частак і падраздзяленняў працягваюць ажыццяўляць комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні ў баявую гатоўнасць. У цяперашні час асобныя воінскія часці са складу сіл неадкладнага
рэагавання завяршылі правядзенне адпаведных мерапрыемстваў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Паводле атрыманых распараджэнняў, камандзіры і штабы распачалі падрыхтоўку падпарадкаваных падраздзяленняў да выканання пастаўленых задач, арганізацыі кіравання, ўзаемадзеяння і ўсебаковага
забеспячэння.
Праводзяцца агляды гатоўнасці асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі, пасля чаго адпаведныя падраздзяленні зробяць маршы на палігоны.
Паводле "Нашай Нівы"
Чытаць
цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=126382