Польскія чыноўнікі наведалі Гродна

Развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва, азнаямленне з эканамічным патэнцыялам рэгіёна і падтрымка прысутнасці польскіх прадпрыемстваў у Гродзенскай вобласці сталі мэтай візіту намесніка міністра замежных спраў Польшчы Катажыны Кацперчык і намесніка міністра эканомікі Польшчы Анджэя Дыхі ў Гродна.  



vizit_poljskich_cynounikau.png

Падчас сустрэчы з губернатарам Гродзенскай вобласці Уладзімірам Краўцовым прадстаўнікі польскай дэлегацыі абмеркавалі шансы і перспектывы развіцця эканамічнага супрацоўніцтва. Сёння Польшча з’яўляецца другім па велічыні гандлёвым партнёрам Гродзенскай вобласці.

1318963a-84de-4194-900a-d491b60297fa:JCR?w=400&h=300

 

Падчас сустрэчы ў СЭЗ “Гроднаінвест” польская дэлегацыя, з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства навакольнага асяроддзя і прадпрыемстваў, аб’яднаных праграмай “GreenEvo”, мела магчымасць пазнаёміцца з умовамі інвеставання ў Гродзенскай вобласці.

На сённяшні дзень у СЭЗ зарэгістравана 95 рэзідэнтаў з 23 краін, у тым ліку 14 з Польшчы, якія рэалізуюць праекты ў галіне лёгкай, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, будаўніцтва і інш.

a6692627-bc94-4c41-a5d7-ad1295c7c711:JCR?w=400&h=300

Намеснікі міністраў наведалі сядзібу кампаніі з польскім капіталам OOO “Тайфун”, якая ўваходзіць у склад групы “Атлас”. Дэлегацыя наведала вытворчы цэх, лабараторыю і склад.

9c980442-3edd-4e8c-bc86-b257109de3ae:JCR?w=400&h=300

a334ce4d-dbf1-4f0a-8a3b-0b18c45da89e:JCR?w=400&h=300

 

ffb03a8b-eec6-4a7e-9a44-7e00d04599c2:JCR?w=400&h=300

 

Намеснік міністра К. Кацперчык сустрэлася таксама з супрацоўнікамі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў г. Гродна і наведала найбольш значныя мясціны Гродна, у тым ліку Новы замак.

73934fe0-51ae-4e62-b2e8-5268d47ed029:JCR?w=400&h=300

 

979a748d-697e-4efc-8128-b30fe2a89419:JCR?w=400&h=300

 

Па інфармацыі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь