Шведы дапамогуць кіраваць нерухомасцю
9–10 красавіка адбудзецца візіт у Мінск Генеральнага дырэктара Нацыянальнай адміністрацыі Швецыі па картаграфіі, кадастру і зямельнай рэформе сп. Бенгта К’ельсана, які возьме ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Развіццё дадатковых функцый сістэмы кіравання нерухомасцю», прысвечанай вынікам рэалізацыі сумеснага шведска-беларускага праекта па ўдасканаленні сістэмы кіравання нерухомасцю.
У канферэнцыі таксама возьмуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў, дзяржаўных арганізацый, навукова-даследчых інстытутаў са Швецыі і Беларусі.
Ужо 15 гадоў Швецыя і Беларусь плённа супрацоўнічаюць у галіне кіравання нерухомасцю пры падтрымцы Шведскага агенцтва міжнароднага развіцця (SIDA). За гэты час у Беларусі быў створаны
зямельны кадастр і сістэма рэгістрацыі нерухомасці, развіваецца і ўдасканальваецца ацэнка нерухомасці, блізіцца да завяршэння праца па стварэнню сучаснай геадэзічнай сеткі, а сама краіна ўзнялася з
96 на 3 месца ў раздзеле “Рэгістрацыя маёмасці” паводле рэйтынгавага даследавання, праведзенага Сусветным Банкам у 2013 годзе.
Па інфармацыі Пасольства Швецыі