Следчы Камітэт адмовіўся заводзіць справу супраць Лукашэнкі
Следчы камітэт адмовіўся ўзбуджаць справу па ч. 3 арт. 357 КК (Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады, якія прывялі да гібелі людзей цi звязаныя з забойствам) у дачыненні да грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі.
![img_2740_logo_1.jpg img_2740_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_2740_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
«Можна зразумець, чаму. Бо па гэтым артыкуле і добрую палову супрацоўнікаў СК давядзецца прыцягнуць у якасці саўдзельнікаў.
На думку СК зварот (насамрэч была пададзена заява) носіць агульны характар. Напэўна, лічаць, што фактаў і доказаў не дастаткова.
Насамрэч доказная база напаўняецца кожны дзень. І справа абавязкова атрымае ход. Ужо пры новай уладзе», — заключыў Губарэвіч.
![Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча](/img/v1/images/120405563_3617618454937327_6081354800844339589_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча
Дзеянні, прадугледжаныя 3-яй часткай 357 артыкула КК, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.