Кіраўнік МЗС Германіі: Лукашэнка робіць стаўку на гвалт
Аляксандр Лукашэнка працягвае рабіць стаўку на гвалт, ЕС павінен даць адказ на гэта, заявіў у аўторак кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас на агульнапалітычных дэбатах Генеральнай Асамблеі ААН.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/img_2998_2_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
"Мы неаднаразова заклікалі Лукашэнку падтрымаць нацыянальны дыялог пры пасярэдніцтве АБСЕ. Аднак ён адхіліў усе прапановы і працягвае ісці па шляху гвалту і падаўлення [пратэстаў]. Гэта таксама павінна мець наступствы, калі мы сур'ёзна ставімся да нашых каштоўнасцяў і міжнародных пагадненняў. Мы абмяркоўваем гэта ў Еўрапейскім Саюзе", — сказаў Маас на агульнапалітычных дэбатах, якія праходзяць з 22 па 29 верасня ў фармаце загадзя запісаных відэавыступленняў.
Паводле tass.ru