Хто ў нас прэзідэнт? Найважнейшае за 29 верасня

Безумоўна, падзеяй дня стала сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Важна пры гэтым не толькі тое, пра што казалі, але і сам факт сустрэчы. Але ж і гэта яшчэ не канец.

d5b02ba758baf68ad84e3de084f2df59_1.jpg


У інтэрв’ю французскаму радыё Ціханоўская паведаміла, што неўзабаве ў яе адбудзецца сустрэча і з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. У той час як Аляксандр Лукашэнка становіцца невыязным з краіны — у дачыненні да яго ўжо ўвялі санкцыі раздражнёныя бюракратыяй ЕС Вялікабрытанія і Канада. Не кажучы ўжо пра краіны Балтыі.

Канешне, наш МЗС спрабуе ўсяляк нівеляваць і дзейнасць Ціханоўскай, і санкцыйны спіс, прынамсі, балтыйскі. Кажуць нават пра нейкія «санкцыі ў адказ». Аднак выглядае гэта на тое, што такія заявы — ад бяссілля.

Такім чынам узнікае простае пытанне: а хто ў нас сапраўдны прэзідэнт? Той, хто сустракаецца з сусветнымі лідарамі? Альбо той, хто сустракаецца з расійскімі губернатарамі? Нават у Расіі яго прынізілі да статусу кіраўніка рэгіёна.

e_macrono_ir_v_putino_susitikimas_74782460.jpg


Больш за тое, некаторыя эксперты падазраюць, што пазіцыя Макрона, агучаная ў дачыненні да Лукашэнкі (якая зводзіцца да знакамітага лозунгу «Саша, сыходзь!»), узгодненая з Крамлём. І гэта, напэўна, выразна прагучала і на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна. Бо раней кіраўнікі Расіі і Беларусі сазвоньваліся ці не штотыдзень. А цяпер мы пар такія размовы нічога не чуем.

А ўлада загразла ў рэпрэсіях. Мінінфармацыі пазбавіў партал TUT.BY статусу СМІ на тры месяцы. Гэта таксама выглядае на той жа анекдот, што і з Лукашэнкам. Бо цяпер не Мінінформ вызначае, з’яўляецца TUT.BY СМІ, альбо не з’яўляецца. Гэта вызначаюць мільёны штодзённых чытачоў парталу. І для іх TUT.BY, канешне, будзе СМІ, а рашэнне Мінінфарму — пустой паперкай.

Тым часам супраціў трывае, нягледзячы на тое, што ўлады «закручваюць гайкі». На сайце belarusit.duckdns.org з'явіўся маніфест беларускага IT-фронту, падпісаны кібер-партызанамі. Яны дэкларуюць «змаганне да канца».

eb970aad_d6b7_450e_ad30_edf6473dc230_w650_r0_s_logo_1.jpg


Каля 70 работнікаў «Гродна Азот» напісалі заявы на звальненне, але пакуль не аддаюць іх кіраўніцтву. Так азотаўцы адрэагавалі на арышт свайго калегі і суды, якія пачнуцца неўзабаве. Калі іх сапраўды звольняць, то спыняцца сама меней два цэхі.

Вечарам 29 верасня ў адным з жылых кварталаў адбылася творчая сустрэча с вядомай спявачкай Святланай Бень, якую шмат хто ведае па працы у кабарэ-бэндзе «Серебряная Свадьба».