Ціханоўская плануе сустрэцца з Меркель
Святлана Ціханоўская распавяла Міжнароднаму францускаму радыё, што ў яе запланавана сустрэча з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Яна павінна прайсці на наступным тыдні.

«[Сустрэча] з кабінетам Ангелы Меркель, — сказала Ціханоўская. — А таксама шэраг іншых сустрэч у Еўропе».
Святлана Ціханоўская сказала, што некаторыя сустрэчы будуць праходзіць анлайн. Па яе словах, мэта гэтых кантактаў — пошук мірнага вырашэння сітуацыі ў Беларусі.
У аўторак у Вільні адбылася сустрэча прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і Святланы Ціханоўскай. Макрон спадзяецца, што дзякуючы падключэнню АБСЕ ўдасца пачаць дыялог паміж уладамі Беларусі і апазіцыяй. Ён запрасіў Ціханаўскую ў Парыж выступіць перад французскім парламентам.
Паводле Беларускі Партызан