Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў па правах чалавека і эканамічных рэформах
Святлана Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў па правах чалавека і эканамічнай рэформах, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Telegram-канал «Пул Першай».
![pahaniajla_3009.jpg pahaniajla_3009.jpg](/img/v1/images/pahaniajla_3009.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прадстаўніком па правах чалавека стаў вядомы юрыст Гары Паганяйла. Між іншага, ён быў адвакатам у справах Паўла Шарамета і Змітра Завадскага. Больш за 20 гадоў Паганяйла з'яўляецца намеснікам старшыні праваабарончага Беларускага Хельсінкскага камітэта.
Прадстаўніком па эканамічных рэформаў стаў эканаміст Алесь Аляхновіч. Гэта віцэ-прэзідэнт аналітычнага цэнтра CASE-Belarus, які займаецца вывучэннем эканомікі, а таксама распрацоўкай эканамічных рэформаў для Беларусі.
«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі не толькі нелегітымны, ён больш не спраўляецца са сваімі задачамі. Мы не можам бяздзейнічаць і назіраць, як краіна ўсё больш апускаецца ў крызіс», — пракаментавала Ціханоўская гэтыя прызначэнні.